У Вільні зачыняецца беларуская культурніцкая прастора CreateCulture Space

27 жніўня адбудзецца гаражны распродаж, а 28 жніўня развітальная вечарынка.

З лістапада 2022 года па адрасе Karmelitų gatvė 5 праходзілі воркшопы, лекцыі, выставы, кінапаказы, канцэрты, адкрытыя мікрафоны, сустрэчы, публічныя падзеі.

“Цяпер прыйшоў час развітацца з фізічным месцам. Але перад гэтым мы запрашаем вас завітаць, забраць кавалачак гэтага месца і падняць з намі келіх”, — кажуць у CreateCulture.

27 жніўня з 12:00 да 20:00 адбудзецца гаражны распродаж, каб вызваліць прастору ад мэблі, аксесуараў, кніг, посуду, раслін і іншага. Усе сродкі ад распродажу пойдуць на падтрымку наступных крокаў CreateCulture Group.

28 жніўня а 19:00 пачнецца развітальная вечарынка.

“Ніякай праграмы, ніякіх прамоў — проста адкрыты вечар, каб сабрацца, абняцца, успомніць і развітацца з прасторай, якая аб’яднала нас. Бярыце напоі з сабой”, — кажуць арганізатары_кі.

Чытайце таксама