Муракамі, БДСМ і вершы беларускіх паэтаў: у Беларусі забаранілі яшчэ 31 кнігу

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.

Як піша Белліт, спіс папоўніўся творамі Місімы, Паланіка, Муракамі, Сарокіна, а таксама беларускай паэзіяй ў перакладах на расейскую мову.

Кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия и стихи солидарности. Составитель В. Коркунов” пабачыла свет у 2021 годзе ў Расеі.

У анатацыі гаворыцца, што кнігу склалі вершы сучасных беларускіх паэтаў у арыгіналах і перакладах, а таксама тэксты салідарнасці, якія публікаваліся на партале “полутона” (паўтоны) у жніўні 2020 году на знак падтрымкі пратэсных падзеяў у краіне. Марафон #поэтыбеларуси цягнуўся тры тыдні, ягоныя вынікі (26 беларускіх аўтараў_ак, 8 перакладчыкаў_ыц, 4 паэты_кі з Украіны і Ізраілю) — прадтсаўленыя ў гэтай кнізе.

Сярод іншага ў кнізе ёсць вершы Вальжыны Морт, Вольгі Гапеевай, Астапа Слывіньскага, Андрэя Хадановіча, Юлі Цімафеевай, Дзмітрыя Строцава і многіх іншых беларускіх літаратараў.

Чытайце таксама