Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу Паўла Анціпава

Зборнік апавяданняў “Дача. Рассказы 2008–2021” — гэта ўжо пятая кніга рэдактара “Літрадыё” і аднаго з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма”. Мінулая — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” — стала даволі пазнавальнай.

“Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву „Говна не пью“, але гэта гучала як спойлер. Перадзамова трывае як заўсёды тыдзень, потым кніга паедзе ў друкарню разам з „Квіртам„ Славы Прэснякова, які таксама не позна замовіць, дарэчы як і астатнія нашы кніжкі“, — пішуць у выдавецтве.

Замовіць кнігу апавяданняў Паўла Анціпава можна праз платформу Ko-fi.

Чытайце таксама