- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 30
Ларыса Геніюш — паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка, сакратарка Рады БНР, зняволеная ГУЛАГу, дысідэнтка — нарадзілася 9 жніўня 1910 года.
Яна прайшла праз эміграцыю, турму, допыты, расстрэл бацькі. Сабралі некалькі відэа, прысвечаных ёй:
Як пражыць жыццё, вартае прыгодніцкага рамана? Як застацца сабой і не пайсці на службу таталітарнаму рэжыму? Як выстаяць, калі вакол адно ворагі? Ці магчыма ва ўсім гэтым зберагчы сям’ю ды вырасціць сына?.. Няпростая гісторыя Ларысы Геніюш: турмы, ГУЛАГ, агенты, праслушка... — увесь апарат гвалту супраць аднаго Чалавека. Ці актуальны яе досвед і слова сёння? Пра ўсё гэта — у відэа на канале “Будзьма Беларусамі!”.
Відэа на канале Андрэя Хадановіча — пра жыццёвы і творчы шлях Геніюш, пра яе пакуты, подзвігі і творчыя ўзлёты. І ў чарговы раз пераканаемся ў тым, якія моцныя і таленавітыя беларускія жанчыны.
Ларыса Геніюш, першая беларуская дысідэнтка і вялікая паэтка, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася, на схіле гадоў піша ўспаміны. КДБ вельмі цікавіцца гэтым, бо лічыць, што там ёсць інфармацыя пра архівы БНР. Да яе прыязджае сын Юрка, але чаму нашая гераіня яму не давярае? Пра гэта — на канале БЕЛСАТ HISTORY.
Праз 70 гадоў пасьля таго, як Чэхаславаччына выдала СССР паэтку Ларысу Геніюш і яе мужа доктара Яна Геніюша, іх унук Міхась вырашыў прайсьці іх апошнімі чэскімі дарогамі. Глядзіце на канале “Радыё Свабода”.