У гурта Dlina Volny выйшаў новы альбом IN BETWEEN

Нагадаем, трыа, створанае ў Мінску ў 2016 годзе, іграе нью-вэйв, пост-панк і сінт-поп. Гэта іх трэці альбом.

"Гэтая праца стала для нас сапраўдным пераўтваральным падарожжам. Мы глыбока пагрузіліся ў сваю падсвядомасць, спрабуючы асэнсаваць суровыя рэаліі свету, у якім жывем. Гэты альбом аб'ядноўвае ўсё, праз што мы прайшлі — і па гэты бок, і па іншы. Гэта ўцёкі ад рэальнасці, але адначасова запрашэнне задумацца аб сучаснасці, а таксама даследаваць тое, што знаходзіцца па-за нашым кантролем і разуменнем. Мы спадзяемся, што вы атрымаеце асалоду ад гэтай вандроўкі, дазволіце сабе згубіцца і знайсці нешта новае", — напісалі музыкі.

IN BETWEEN ужо можна паслухаць на стрымінгах.

Як пісаў sekktor, 14 жніўня ў Dlina Volny пачнецца тур па Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама