- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 80
На днях стартавала першае GPT-радыё на беларускай мове – анлайн-пляцоўка, якая спалучае штучны інтэлект і рэальную любоў да беларускай мовы і культуры. Радыё выкарыстоўвае ШІ для стварэння эфіраў, а яго голас – вынік працы кам’юніці-праекта Donar.by, адной з нешматлікіх TTS-мадэляў, якія “алічбоўваюць” беларускае вымаўленне.
Праект зараз праходзіць фазу тэставання: эфіры ствараюцца ўручную для ацэнкі цікавасці аўдыторыі. У далейшых планах – аўтаматызацыя і пашырэнне кантэнту, уключаючы праграмы для вывучэння мовы і дзіцячыя казкі.
Каманда праекта запрашае патэсціць gptradio.online і падзяліцца зваротнай сувяззю. Можна пісаць наўпрост аднаму з сузаснавальнікаў праекта Георгію Качаноўскаму ў ТГ — @goal150years.