Нашумелы фільм беларускага рэжысёра “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” даступны для прагляду анлайн

Нагадаем, стужка Юрыя Сямашкі была прадстаўлена ў конкурснай праграме кінафестывалю Berlinale — аднаго з найважнейшых фестываляў у свеце. Яна нават атрымала прыз чытацкага журы Tagesspiegel.

Галоўны герой фільма — 25-гадовы музыкант Фёдар Озераў (Вячаслаў Кміць). Ён вырашае сабраць гурт у момант, калі свет апынаецца на парозе глабальнай катастрофы. Ягоныя пошукі музыкаў — гэта абсурднае падарожжа сярод эксцэнтрычных персанажаў. А яго галоўная мэта — страчаны світар у рамонках, які ён лічыць крыніцай свайго натхнення.

У другарадных ролях і эпізодах зняліся акцёры і музыкі Павел Гарадніцкі і Міхаіл Зуй, а таксама акцёры “Тутэйшага тэатра”. Той самы світар з рамонкамі для фільма стварыла мастачка па касцюмах і дызайнерка Анастасія Рябова.

Паглядзець фільм анлайн можна на сайце Nowe Horyzonty.

Чытайце таксама