Выйшла кніга вершаў Артура Камароўскага “Анатомія”

Кніга вышла ў выдавецтве SkarynaPress.

“Працаваць над ёй было чыстай асалодай, хоць часам прыходзілася літаральна прадзірацца праз словы. Найлепшыя часы працы, канешне, здарыліся са мной у рэзідэнцыі ў Алінгсосе, дзе мне ў рукі, апроч іншага, прыйшла ідэя кніжкі з вершамі Карын Байе, але гэта ўжо іншая гісторыя. Седзячы ў пакоі з відам на мястэчка, можна было назіраць за птушкамі і людзьмі, за тым, як месца пераапранаецца з восеньскага ў зімовае, і пісаць так многа, ажно пад канец адчуць — слоў больш няма”, кажа Артур.

Рэдагавалі кнігу Дар’я Бялькевіч і Ганна Шакель. Дызайн — Сяргей Шаматульскі.

Артур Камароўскі — малады беларускі паэт, мастак, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Таўбін”.

Набыць кнігу можна на сайце "Кнігаўка".

Чытайце таксама