- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 8
Пра смерць навукоўца паведамілі на ягонай асабістай старонцы ў Facebook. Яму было 72 гады.
Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 года ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 1979 па 1984 гады ўдзельнічаў у грамадскім аб’яднанні “Беларуская Майстроўня”.
З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гістарычных навуках.
Даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку, паганскія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі.
Зайкоўскі — аўтар шэрагу навукова-папулярных прац, сярод якіх кніга “Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі” (1990), “Старажытная беларуская кухня” (у суаўтарстве, 1995) і мноства артыкулаў.