У суботу ў Кракаве адбудзецца пікнік LTCŃ. Што там будзе?

Па словах арганізатараў, у 2024 годзе фестываль наведалі больш за пяць тысяч чалавек. Сёлета пікнік LTCŃ пройдзе ў кракаўскім парку Jordana 26 ліпеня. Першыя пляцоўкі чакаюць гасцей а 10:00.

На галоўнай сцэне фестывалю сыграюць Zui, Kriwi, Biaz Nazvy, Iva Sativa, Domsun і Разбітае Сэрца Пацана.

На электроннай сцэне выступяць Yanna Melko b2b Nadezh No, lil yury, 1AM, Nuarrrrr, Mustelide (live), Papa Bo Selektah і Pocket Rave (live).

Таксама гасцей пікніка чакаюць этна-пляцоўка, дзіцячая пляцоўка, арт-пляцоўка, майстар-класы, кірмаш майстроў, фудкорт, вялікая літаратурная праграма ад фестывалю PRADMOVA і шмат чаго яшчэ.

Праграму шукай на сайце LTCŃ.

Уваход на фестываль — бясплатны. Ніякіх квіткоў набываць не трэба, але ты заўсёды можаш падтрымаць арганізатараў данатам.

На пікнік можна прыносіць з сабой ежу, а вось алкаголь забаронены.

Можна прыходзіць з жывёламі, але ўладальнікі нясуць адказнасць за іх бяспеку і мусяць мець сродкі, каб прыбраць за імі.

Чытайце таксама