- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 14
“Мы збіраем на кліп — мастацкую інтэрпрэтацыю адной з песень новага альбома „Бо вакол свінарнік, а ты найпрыгажэйшая з усіх“. Гэта будзе кліп пра самоту, карнавал і ціхі дождж, што ўсё вяртае на свае месцы”, — кажуць музыкі.
Аўтарка відэа — Дар’я Каляда, вядомая супрацай з „Пятлёй Прыхільнасці“, гуртом Prypiać ды іншымі.
За падтрымку РСП прыдумалі розныя ўзнагароды: напрыклад, за 15 еўра можна атрымаць паштоўку з Мінска ад Дар’і і падзяку ў цітрах, а за 500 еўра — персанальны канцэрт-сустрэчу і шмат іншых падарункаў.
А яшчэ музыкі прыдумалі верш пра сябе:
Ёсць апрэдзелённы ціп
Зборшчыкаў данатаў —
«РСП» шкрабе на кліп,
Усім ён очэнь нада!
Ёсць ідэя і сюжэт,
Ну а срэдств па ходу нет…
Так што аб’яўляем збор
На прадакшан і вытвор!
Падтрымаць “Разбітае сэрца пацана” можна на сайце Gronka.