Запускаем дайджэсты культурніцкіх праектаў і людзей у культуры

Дайджэсты #sekktorPeople i #sekktorProjects — гэта асобныя пасты і падборкі, якія будуць прысвечаны вам, вашай дзейнасці і (альбо) дзейнасці людзей ці праектаў, падобных на вас. Так мы зможам дапамагчы вам у прома, паскараючы ваш пошук працы ці новых каманд, замоўцаў ці партнёраў.

Опцыя даступна ў сацыяльных сетках платформы: Instagram, Facebook і Telegram-канале (апошні пры жаданні, бо мае экстрым-статус у Беларусі).

Фарматы публікацыі

  • Бясплатна: пост з інфармацыяй пра вас разам з іншымі ў фармаце агульнай падборкі-дайджэсту (залежыць ад дасланых заявак).
  • За данат на buymeacoffee: індывідуальны пост, замацаваны на 2 дні. Так-так, вашыя данаты патрэбныя, каб sekktor працягваў працу. 

Чым гэта дапаможа вам?

  • Агульныя падборкі прыцягваюць увагу шырокай аўдыторыі і ствараюць супольнасць, у якой з часам можна будзе хутка знайсці патрэбных людзей ці праекты.
  • Індывідуальныя публікацыі даюць магчымасць дакладна данесці каштоўнасць вашага праекта ці паслуг.

Мы самастойна афармляем публікацыі, але важна:

  • Для публікацыі абавязкова падайце поўную інфармацыю.
  • Усе абвесткі пазначаюцца хэштэгамі, каб палегчыць пошук.

Дэдлайн?

Заяўкі прымаем на пастаяннай аснове, расклад публікацый ацэньваем паводле паступлення заявак. Платныя абвесткі справядліва прыярытызуюцца.

Важна:

Мы пакідаем за сабой права адмовіць у публікацыі, калі дзейнасць праекта ці асобы не пасуюць тэматыцы прафесійнага развіцця і нетворкінгу ў беларускай культуры, творчых індустрыях ці актывізме. У такім выпадку мы вяртаем вам аплату індывідуальных пастоў.

Запаўняйце караценькую форму па спасылцы:

  • #sekktorPeople: Дзеячы і дзяячкі ў культуры, крэатыўных індустрыях ці актывізме.
  • #sekktorProjects: Ініцыятывы і праекты ў культуры, крэатыўных індустрыях ці актывізме

Фота: Hanna Šot

Чытайце таксама