У выдавецтве Gutenberg Publisher выходзіць кніга для дзяцей “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай

Аўтарка перамагла ў конкурсе рукапісаў фестываля Pradmova у намінацыі “Творы для дзяцей”.

Галоўныя героі ў кніжцы — дзяўчынка Паліна, хлопчык Глеб і дрон па мянушцы Андрон. Пісьменніца расказала Reform.news, што натхненнем для яе стаў “Малыш і Карлсан, які жыве на даху” Астрыд Ліндгрэн — яе любімая кніжка з дзяцінства.

Ганна напісала працяг казкі шведскай пісьменніцы яшчэ шмат гадоў таму, калі жыла ў Мінску. Але нашчадкі літаратаркі адказалі ёй, што па запавеце Астрыд, не хацелі б, каб герояў яе твораў пазычалі іншыя аўтары. Так Ганне прыйшлося адмовіцца ад сваёй гісторыі.

Але яна замяніла Карлсана дронам і нарадзілася новая казка: над гэтым рукапісам Ганна працавала ўжо ў Варшаве.

Найлепш кніга падыдзе для дзяцей ад 9 да 12 гадоў. Зрабіць перадзаказ выдання можна ўжо зараз.

Прэзентацыя адбудзецца 26 ліпеня на фестывалі Piknik LTCŃ у Кракаве (park Jordana).

Чытайце таксама