Выстава “Застацца / Zostać” да 60-годдзя Алеся Пушкіна адбудзецца ў Варшаве

З 6 па 20 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) пакажуць працы больш як 15 мастакоў і мастачак з розных куткоў Еўропы.

"Гэта людзі, якія працягваюць гаварыць пра свабоду, памяць і глыбокі асабісты досвед — на мове, блізкай да духу Алеся Пушкіна", — кажуць арганізатары_кі.

Паводле іх, гэтая выстава — не толькі ўшанаванне мастака, але і калектыўнае разважанне пра тое, што значыць застацца: з сабой, са сваімі каранямі, са сваёй годнасцю.

Зусім хутка яны падзеляцца праграмай урачыстага адкрыцця і пазнаёмяць вас з мастачкамі і мастакамі, чые працы будуць на выставе.

Сачыце за навінамі ў Інстаграме: https://www.instagram.com/pushkinart/

 

Чытайце таксама