- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 11
Рускамоўныя выданні склалі 80,9% беларускага кніжнага рынку. Дадзеныя апублікавала Кніжная палата Беларусі.
Такую дыспрапорцыю дзяржустанова патлумачыла “забеспячэннем экспартных магчымасцяў выдавецкага бізнесу”.
“Падобныя моўныя тэндэнцыі ў беларускім кнігавыданні захоўваюцца на працягу апошніх дзесяцігоддзяў — штогод на рускай мове выпускаецца ў сярэднім 80% кніг, на беларускай — каля 13%. Разглядаючы гэтую асаблівасць праз прызму кнігавыдання, нельга не ўлічваць такі фактар, як арыентацыя кнігі на тую ці іншую моўную тэрыторыю распаўсюджвання кнігі, на нацыянальнага, інтэрнацыянальнага або замежнага спажыўца. Добра арганізаваны выдавецкі бізнес павінен быць арыентаваны на забеспячэнне экспартных магчымасцяў”, — лічаць у Кніжнай палаце.
Па дадзеных дзяржустановы, найбольш тыражнай у беларускамоўным сегменце з’яўляецца вучэбная літаратура, якая адносіцца да сацыяльна-значнай.