Арганізатары і арганізатаркі выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну, шукаюць валанцёраў і валанцёрак

Патрэбна дапамога з мантажом і дэмантажом выставы, сустрэчай гасцей, тэхнічнай дапамогай падчас адкрыцця.

Як пісаў sekktor, урачыстае адкрыццё выставы “Застацца / Zostać” адбудзецца 6 жніўня ў двары варшаўскага Free Belarus Museum (Foksal 11). Збор а 18:30, пачатак а 19:00.

Арганізатары і арганізатаркі кажуць, што гэта мерапрыемства пра памяць і салідарнасць, пра асабістае і калектыўнае, пра эміграцыю, ідэнтычнасць і прысутнасць.

Калі вы хочаце стаць часткай валанцёрскай каманды, запоўніце форму.

Чытайце таксама