- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 24
Падрыхтавалі для вас чарговую нядзельную падборку калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube.
МАКС КОРЖ разнёс Варшаву. Сусветны феномен! Вось за што яго так любяць
У новым выпуску “Міністэрства сепультуры” Саша Чарнуха разбіраецца, чаму людзі так любяць Макса Каржа. Нагадаем, учора ў Варшаве спявак сабраў паўнюткі стадыён Narodowy, па ўсім горадзе адбываліся магутныя вечарыны, а каля пляцоўкі вырас сапраўдны намётавы лагер.
Як зрабіць беларускую мову моднай?
На канале “Ператром з Халезіным” размова з Лізай Ветравай пра тое, як рабіць беларускую культуру і мову цікавымі для моладзі, як будаваць медыйныя праекты з каштоўнасцямі, што працуе ў Instagram і TikTok, і як не выгарэць пад напорам анлайн-агрэсіі.
Як “Муры” сталі сімвалам пратэстаў у Беларусі — Ціханоўскі, Хадановіч, Космас і Казіміроўская
Песня “Муры” гучала на мітынгах, у машынах і пад сценамі Акрэсціна. Праз пяць гадоў яе ўключаюць на акцыях салідарнасці ў іншых краінах. Чаму менавіта гэтая песня стала адным з сімвалаў пратэсту? Як узнікла беларуская версія? І якая канцоўка — каталонская ці польская — аказалася прароцкай у кантэксце падзей у Беларусі? Глядзіце на канале DW Беларусь.
ІВУЛІН, МЕЛКАЗЁРАЎ і НАСТА БЕЛЛІТ — разбор беларускіх кніг: Філіпенка, Бахарэвіч, Вежнавец, Чарнуха
На канале “Нешта будзе” размова пра кнігі. Не ў тым сэнсе, што мы прачыталі ці не за гэтае лета, а пра працу ўсёй сферы.
Бонус: Molchat Doma — Live at Open’er Festival 2025
Вядомы беларускі гурт выклаў на сваім канале вялікае відэа, знятае на Open’er Festival 2025 у Польшчы.