У Віктара Марціновіча выходзіць англамоўны нон-фікшн пра “мастацтва міласэрнасці супраць забыцця”

Як піша Тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука, кніга “Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця” выходзіць 19 жніўня ў вядомым акадэмічным выдавецтве Routledge.

Проста зараз адкрытая перадзамова на кнігу беларускага пісьменніка.

Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя вайны, і іх сучаснікаў, якія цяпер шукаюць выйсця з крызісу ў рэгіёне. Сярод іншага — гісторыя прадзеда аўтара Амяльяна, беларускага селяніна, пакаранага смерцю нацыстамі пасля выратавання габрэя, а таксама прыводзяцца разважанні пра такіх мастакоў, як Хаім Суцін і Марк Шагал, чые лёсы адлюстроўваюць культурную стойкасць рэгіёна.

Чытайце таксама