Каманда фестывалю SPRAVA стварыла медыяпраект, прысвечаны Аляксею Стрэльнікаву, а таксама музыкам Арцёму Залескаму і Леаніду Нарушэвічу

Ілюстрацыя з сайта праекта sadorchestra.space
Ілюстрацыя з сайта праекта sadorchestra.space

Нагадаем, Леанід Нарушэвіч пайшоў з жыцця ў 2019 годзе, Арцём Залескі і Аляксей Стрэльнікаў — у 2022 годзе. На старонцы sadorchestra.space можна сустрэцца з музыкай і галасамі творцаў.

"Леанід, Арцём і Аляксей былі эксперыментатарамі, візіянерамі і суперфайнымі актарамі незалежнай беларускай сцэны. Ствараючы Аркестр Сад, мы пракладаем нябачныя, сімвалічныя повязі паміж нашымі героямі і намі, паміж мінулым і будучыняй — і нашымі, і альтэрнатыўнай культуры", — кажуць аўтары і аўтаркі медыяпраекту.

Чытайце таксама