Год таму за кратамі загінуў палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Нагадаем, у сакавіку 2022 года Пушкін быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Мастак пакінуў пасля сябе шмат карцін і правеў безліч перформансаў. Самы вядомы з іх адбыўся ў 1999 годзе: Алесь Пушкін вываліў каля будынка адміністрацыі Лукашэнкі тачку з гноем, а зверху паклаў і праткнуў віламі яго партрэт.

6 жніўня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі плануецца выстава Ales Pushkin. AFTERLIFE. Пра гэта паведаміў Андрэй Дурэйка — мастак і куратар, а таксама сябар Алеся.

Чытайце таксама