Беларускі мастак з творам пра ядзерную пагрозу трапіў у лік фіналістаў італьянскай прэміі

Працу з назвай “Грыбны сезон” з “Апакаліптычнай серыі” аўтара можна будзе ўбачыць ў лістападзе гэтага года ў прасторы Arsenale Nord у Венецыі.

Італьянская прэмія візуальнага мастацтва Arte Laguna ладзіцца раз на два гады. Сёлета фіналістамі 18-й эдыцыі конкурсу сталі 120 мастакоў з усяго свету — міжнароднае журы ажыццяўляла адбор з 20 000 заявак.

Мастак Аляксандр Некрашэвіч родам з Палесся, ён працуе на стыку гістарычнага жанра, поп-арта і contemporary art.

Чытайце таксама