“Дому творцаў” у Варшаве, які дапамагае рэпрэсаваным беларускім артыстам і артысткам, самому патрэбна дапамога

Варшаўскі “Дом творцаў”, які дапамагае рэпрэсаваным беларускім мастакам, музыкам, акторам і іншым, апынуўся пад пагрозай закрыцця.

“Калі мы тэрмінова не знойдзем сродкі, мы будзем вымушаны спыніць дзейнасць „Дома творцаў„ ужо ў найбліжэйшы месяц. Мы заклікаем усіх сяброў і ўсіх, каму мы дапамаглі раней, падтрымаць нас у гэты крытычны момант“, — кажуць стваральнікі ініцыятывы.

За 2,5 гады свайго існавання “Дом творцаў” стаў бяспечным надзейным месцам для рэабілітацыі, аднаўлення сіл рэпрэсаваных беларускіх творцаў. У прасторы дапамагалі мастакам_кам, музыкам, акторам_кам і іншым творцам вяртацца ў прафесію, аднаўляць сваю дзейнасць у бяспечных умовах, абменьвацца досведам і папраўляць сваё здароўе пасля перажытых траўм.

Гісторыя “Дом творцаў” у Варшаве — гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 таленавітых творцаў з Беларусі. Гэта больш за 150 чалавек, якім “Дом” стаў часовым месцам пражывання.

Падтрымаць ініцыятыву можна па гэтай спасылцы

Чытайце таксама