ІП у Беларусі больш не змогуць займацца арганізацыяй культурна-відовішчных мерапрыемстваў

Крыніца: istockphoto.com

Савет міністраў выключыў з пераліку дазволеных для ІП відаў дзейнасці:

• 9001 дзейнасць у сферы выканальніцкіх мастацтваў;
• 9002 дзейнасць, якая садзейнічае правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Для "іншай прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці" і дзейнасці ў сферы "працаўладкавання" дабаўлена заўвага: "акрамя дзейнасці па арганізацыі і ўдзеле ў правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў".

З пераліку відаў, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці, выключана "дзейнасць, якая ажыццяўляецца па заказах спажыўцоў і звязана з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення".

Чытайце таксама