- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 54
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” пройдзе з 4 па 21 лістапада з афлайн-паказамі ў трох еўрапейскіх гарадах: Таліне, Вільнюсе і Варшаве. Анлайн-паказы будуць даступныя бясплатна ў анлайн-кінатэатры VODBLISK — платформе, таксама створанай камандай фестываля.
На конкурс у беларускую праграму “Ззяння” бягучага года былі пададзены 43 фільмы, з іх — 5 поўнаметражных.
Упершыню большасць рэжысёраў прапанаваных фільмаў — жанчыны: аргкамітэтам разглядаліся працы ад 21 рыжысёрак і 14 рэжысёраў. Тры стужкі былі зробленыя групамі аўтараў.
У рэйтынгу краін, дзе беларускія творцы здымаюць свае фільмы, першае месца трымае Беларусь, пасля якой ідуць Польшча, Літва, Германія, Казахстан і Украіна.
Фестывалю неабходная падтрымка — не абмініце данатную “Паўночнага Ззяння”!