Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла ў Даніі

Ганна — выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Як піша Reform.news, яна выпрацавала ўласны метад стварэння краявідаў — устойлівых формаў, дзе пра краявід нагадваюць фактуры, структуры, святлацень, падгледжаныя ў канкрэтных месцах. Апошнім часам мастачка стварае скульптурныя аб’екты на трох ножках, увасабляючы тэму балансавання і стабільнасці ў складаныя часы.

У 9-й трыенале сучаснай еўрапейскай керамікі і шкла European Ceramic Context 2024 на востраве Борнхальм у Даніі бралі ўдзел 64 керамісты з 28 еўрапейскіх краін.

Чытайце таксама