У падляшскага дуэта Sw@da x Niczos выйшаў новы сінгл Uzory Vyšyvat’

“Наш новы трэк — пра тое, што кожны з нас вышывае ўзоры на сваім жыцці. Вышывалі нашыя бабулі, вышываем зараз мы на свой лад. Да песні мы знялі кліп у старой хаце, інтэр’ер якой быў шчодра аздоблены традыцыйнай вышыўкай. Гэта цэлы космаc. Сэнсы ўзораў уступаюць у нейкае магічнае ўзаемадзеянне з прасторай хаты і нашай музыкай. Гэта натхніла нас на творчы пошук сучасных „узораў“, якія „вышывае„ маё пакаленне на сваім целе, рэчах, на сваім жыцці“, — распавяла спявачка Niczos сайту Budzma.org.

Слухаць на стрымінгах

Чытайце таксама