Плануеце вечарыну памяці ці паэтычную імпрэзу да Ночы паэтаў? Дадайце яе на агульную мапу падзей

Трагічная і страшная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года вось ужо чацвёрты год становіцца для беларусаў ва ўсім свеце сімвалам яднання, моцы творцаў перад тварам страху і пагрозы.

Паэты, расстраляныя ў 1937-м, для нас сёння з’яўляюцца прыкладамі асобаў з цвёрдай воляй і прагай да свабоды творчасці, за якую можна заплаціць нават коштам уласнага жыцця.

Каардынатары “Ночы паэтаў” заклікаюць беларусаў ва ўсім свеце далучыцца да акцыі памяці, спланаваць вечарыну ў сваім горадзе і дадаць яе на агульную мапу падзей праз адмысловую форму на сайце nochpaetau.com. Каб засведчыць маштаб акцыі #ночпаэтаў, каб памятаць, каб быць разам.

Таксама можна скарыстацца шаблонамі і на іх аснове падрыхтаваць свае афішы ды пасты ў сацсетках.

Чытайце таксама