3000 еўра сабраў фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у падтрымку беларускіх палітвязняў

22 лістапада ў Вільні музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL правялі сумесны фестываль у рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці "Voices Across Borders". У арганізатараў атрымалася сабраць 3000 еўра, якія цалкам будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

Каб далучыцца да дабрачыннай ініцыятывы, на адной з найлепшых літоўскіх канцэртных пляцовак LOFTAS выступілі музычныя праекты і дыджэі з Беларусі: Super Besse, Anastasia Rydlevskaya, Stereobeaver, Kornej і Papa Bo Selektah.

 

Чытайце таксама