- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 39
Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня прыняў адпаведнае рашэнне.
„Выцінанка — гэта традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, якое практыкуецца ў Беларусі. Першапачаткова выкарыстоўвалася ў цэрквах, сёння яно прымяняецца для ўпрыгожвання дамоў, кафэ і офісаў, для афармлення друкаванай прадукцыі — календароў і паштовак, а таксама ў тэатральных дэкарацыях і грамадскіх месцах. Майстры выкарыстоўваюць розныя спосабы выразання з паперы: ад выразання нажніцамі простых сіметрычных кампазіцый да злучэння складаных фігур з дапамогай нажніц і разца. Сёння выцінанка выконвае набор універсальных функцый, сярод якіх адукацыйная, эстэтычная і камунікатыўная“, — гаворыцца на сайце UNESCO.