- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 10
Новы, чацвёрты альбом спалучае беларускія народныя спевы з псіхадэліяй і краўт-рокам.
Часткова на плытцы гучаць тэксты народных песень, а часткова Уладзь Лянкевіч маскіруе ўласныя тэксты пад народныя.
Агулам на гэтым альбоме гурт працягвае несці сцяг (ці крыж) аднаго з самых эксперыментальных калектываў на беларускай сцэне.
"Mahajba — касмічнае падарожжа па падсвядомасці беларуса, псіхадэлічны трып у глыбіні нацыянальнага экзістэнцыяльнага пошуку, рытуальны джэм ці то там, ці то тут", — лічыць музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.