- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 10
Дзмітрый Саўян трапіў у серыял Countdown ("Зваротны адлік") разам з Джэнсанам Эклзам — зоркай культавага праекта Supernatural ("Звышнатуральнае").
Саўян грае беларуса Антона, які звязаўся з небяспечнымі людзьмі і цяпер вінен ім грошы. Ён шукае выратавання ў свайго брата.
У арыгінальнай агучцы герой Саўяна, як і яго брат, размаўляюць па-беларуску.
Дзмітрый Саўян жыве ў Польшчы. Шырокую вядомасць ён атрымаў дзякуючы TikTok і музычным кліпам, якія станавіліся віруснымі. А ў мінулым годзе ён нават спрабаваў перамагчы ў польскім адборы на "Еўрабачанне".