- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 7
Новы ролік пра другую палову 1996 года з’явіўся на YouTube-канале праекта #IMBY.
Відэа, у тым ліку, распавядае пра этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука, легендарную “Музычную газету” і з’яўленне на тэлебачанні Маляваныча.
#IMBY — гэта аўтарскі праект пісьменніка Паўла Валатовіча. На сваім YouTube-канале ён фактычна экранізуе аднайменную кнігу, прысвечаную найноўшай гісторыі Беларусі праз музыку, кнігі, фільмы, тэлеперадачы, падзеі ды іншае.