У гурта Relikt — новы сінгл "Bursoniki": музычная адсылка да культавага беларускага sci-fi 90-х

Зборнік коміксаў "Дзе жылі Бурсонікі" выйшаў у 1992 годзе накладам 200 тысяч асобнікаў.

"Я вялікі прыхільнік фантастыкі — незвычайных светаў. А ў гэтай кнізе спалучыліся адразу два: беларускі і выдуманы, фантастычны. Гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём: у нас ёсць уласны, непаўторны космас, які можна бясконца даследаваць. Напэўна, у дзяцінстве я сфармуляваў гэта крыху інакш, але менавіта з "Бурсонікаў" і шляхціча Завальні пачаўся мой шлях да беларускай культуры",распавёў CityDog.io барабаншчык Relikt Аляксандр Дзямідзенка.

Relikt — гэта спалучэнне элементаў традыцыйнай культуры з сучасным гучаннем. У актыве гурта — восем студыйных альбомаў, саўндтрэкі, дзясяткі кліпаў і ўзнагароды як у Беларусі, так і за яе межамі. Зараз музыкі базуюцца ў Варшаве і працуюць над новым альбомам.

Слухаць Relikt — "Bursoniki"

Чытайце таксама