Сямейны монаспектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» і прэзентацыя аднайменнай кнігі пройдуць у Варшаве

Тэатр лялек "Картонка" запрашае дзяцей ад 5 гадоў і добра выхаваных дарослых.

13 ліпеня ў Teatr Nowe Formy (вул. Zakroczymska 11) адбудуцца два паказы монаспектакля – а 12:00 і а 15:00. Пасля кожнага паказу пройдзе прэзентацыя кнігі "Беспрацоўнае дрэва", якая выйшла ў выдавецтве "Мяне няма".

Гэта гісторыя пра дрэва, якое было змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала… дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі – цудоўнымі, небяспечнымі і абсалютна нечаканымі. Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу, нават калі пазбаўлены дома і звыклага ўкладу жыцця.

У спектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя мастачкай Лінай Хесэ.
Гісторыю распавядае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень.
Музыка – Лёня Башаркевіч.

Квіткі па спасылцы

Чытайце таксама