У Варшаве хутка адкрыецца беларуская прастора "Кватэра.27": пяць прычын падтрымаць іх збор

"Кватэра.27" — гэта месца для тусовак, майстар-класаў, адукацыі і кавы з трусіхай Моркаўкай.

Каманда кажа, што іх прастора не падобная да іншых: тут адчуваеш сябе як дома, тут сустракаюцца мастацтва, творчая свабода і супольнасць, якой часта так не хапае ў эміграцыі.

Як усё пачалося?

Міша Шаціла — мастак і выкладчык, які з вялікай любоўю вучыць дзяцей маляваць. Памяшканне, якое ён здымае ўжо паўтара года, стала яго творчай майстэрняй і месцам сілы. Міша ўласнаручна аднаўляе кватэру, пераўтвараючы яе ў камфортную і натхняльную прастору.

Лявон Халатран, Вераніка Аляксеева і Ліза далучыліся да Мішы, каб разам стварыць нешта большае.

Зараз "Кватэры.27" патрэбна ваша дапамога: каб зрабіць кухню, нармалёвае святло, паставіць тэхніку і набыць аўдыёабсталяванне.

Далучайцеся да збору на Gronka.org

А вось мінімум пяць прычын, чаму варта падтрымаць:

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Краўдфандынг-платформа Gronka (@gronka_people)

Чытайце таксама