Гурт Dzieciuki прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне было прынята МУС 10 ліпеня,  паведамляе "Вясна".

Паводле ведамства, дачыненне да гарадзенскага фолк-панк-гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

У красавіку Міністэрства ўнесла ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонку Дзянісава ў Facebook, а таксама сацыяльныя сеткі калектыву.

Гурт Dzieciuki быў створаны ў 2012 годзе. Цяпер музыкі знаходзяцца ў Еўразвязе. У жніўні гурт выступіць у Кракаве і Варшаве разам з легендарным канадскім гуртом The Real McKenzies.

Чытайце таксама