- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 5
Аўтар "Радзіва Прудок" стварыў выданне пра нараўлянскую сядзібу роду Горватаў — не сваякоў, а аднафамільцаў аўтара.
Напрыканцы 2020 года Андрусь Горват разам з некалькімі неабыякавымі беларусамі стаў саўладальнікам палаца ў Нароўлі. Кніга ўяўляе сабой літаратурнае асэнсаванне гісторыі сядзібы і людзей, з ёй звязаных, разам з асабістай гісторыяй пісьменніка.
"Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. У ёй бронзавыя львы прагульваюцца па парку, а людзі з партрэтаў — па калідорах. Заходзячы ў дом, будзьце гатовыя: гаспадар у любы момант можа вярнуцца з вечнасці, каб адказаць на тэлефонны званок", — кажа аўтар.
Набыць "Дом" можна на адмысловым сайце: https://dadomu.com/