Анастасія Рыдлеўская пачне сваю рэзідэнцыю ў Fundacja Kraina з artist talk у Варшаве

Мульцідысцыплінарная мастачка з Беларусі пачынае сваю рэзідэнцыю ў Fundacja Kraina і рыхтуе шмат майстар-класаў і сустрэч.

„Праект, які я хацела б стварыць у рамках рэзідэнцыі, — гэта манументальная сцэнаграфія, якая зліваецца з выявай твару, як найвышэйшага выразу прысутнасці і адчувальнасці. Твар становіцца тут месцам сустрэчы, праз якое ўзнікае магчымасць этычнай перспектывы і аднаўлення чалавечага вымярэння. Для мяне гэта спосаб вярнуць годнасць тым, хто быў пазбаўлены твару рэпрэсіямі. Створаная сцэнаграфія будзе прадстаўлена падчас моднага паказу дызайнераў з Польшчы, Беларусі і Украіны 30 жніўня ў Варшаве“, — кажа Насця.

Больш даведацца пра мастачку і яе творчасць можна з artist talk. У сустрэчы таксама возьме ўдзел польская дызайнерка Караліна Сулей.

Fundacja KRAINA (Puławska 67, Warszawa)
17 ліпеня а 18:00

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Fundacja KRAINA (@fundacjakraina)

Чытайце таксама