- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 13
У Маскоўскім раёне сталіцы адкрыўся парк з літаратурнай разынкай, піша relax.by.
У парку створана паэтычная алея з біяграфіямі і радкамі беларускіх класікаў — Купалы, Пашкевіч, Багдановіча і іншых, а таксама лаўкі ў выглядзе раскрытых кніг. Ёсць вулічная бібліятэка, але пакуль без кніг.
У наступным годзе абяцаюць завяршыць азеляненне, усталяваць дадатковыя арт-аб’екты і асвятленне, а таксама пашырыць культурную інфраструктуру.
Новая лакацыя знаходзіцца ў межах вуліц Алібегава, Льва Сапегі, Янкі Брыля і праспекта Дзяржынскага.