- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 11
Восенню 2025 года фестываль завітае ў чатыры еўрапейскія гарады.
Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні (10-12 кастрычніка), далей фестываль адбудзецца ў Празе (24-26 кастрычніка), затым завітае ў Познань (7-9 лістапада), а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве (21-24 лістапада). Таксама імпрэзы будуць адбывацца анлайн напрацягу фестывальнага сезону — з кастрычніка па лістапад.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у фестывальнай праграме. Узяць удзел могуць асобы і ініцыятывы, якія працуюць з беларускай літаратурай, мовай, мастацтвам, думкай і/або грамадскай тэматыкай — праз тэкст, візуальнае выказванне, перформанс, даследаванне ці іншыя формы.
Заяўкі прымаюцца да 30 ліпеня (уключна) праз анлайн-форму на сайце фестывалю: pradmova.eu. Перад тым, як падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца на сайце альбо ўвайсці ў свой уліковы запіс.
„Абмежаванняў па ўзросце, досведзе або месцы жыхарства няма. Мы адкрытыя да эксперыменту, дыялогу і нечаканых фарматаў“, — кажуць арганізатары.