- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 21
Вінілавая кружэлка з другім паўнафарматнікам музыкаў выйшла лімітаваным тыражом на чорным вініле, у канверце з выбуховай графікай ад Кацярыны Дубовік, з укладышам са здымкамі і тэкстамі песень.
„Спецыяльна для вінілу быў зроблены новы майстарынг і крыху зменены трэкліст. Складана было ўмясціць 53-хвілінны альбом на адну кружэлку, таму, каб не ахвяраваць якасцю гука, мы пастанавілі выключыць трэк “I h.d.”. Тыя, хто купяць кружэлку, змогуць бясплатна спампаваць поўную лічбавую версію з Bandcamp — там будзе таксама нідзе больш не даступны ўнікальны бонус-трэк“, — распавядаюць музыкі.
У Варшаве набыць кружэлку можна непасрэдна ў гурта: напісаць музыкам у сацсетках ці дачакацца наступнага канцэрту, які плануецца ў жніўні.
У іншыя гарады ды краіны можна замовіць праз Bandcamp.
Таксама Vostraŭ skarhaŭ ёсць у кнігарні „Кнігаўка“.