У Нідэрландах выйшла кніга пра песню “Перамен!” і беларускія пратэсты 2020 года

“Пульс. Як адна поп-песня дае надзею Усходняй Еўропе” (Polsslag. Hoe een popsong Oost-Europa hoop geeft) выйшла ў нідэрландскім выдавецтве De Bezige Bij. Пра гэта паведамляе Reform.news.

Кнігу напісаў Петэр Вермеерш (Peter Vermeersch) — пісьменнік і прафесар паліталогіі ў Левенскім каталіцкім універсітэце. У вольны час Петэр таксама захапляецца музыкай.

Адны з герояў кнігі — музыканты гурта Irdorath. Аўтар распавядае пра тое, як музыкі гралі на дудах “Перамен!” падчас пратэстаў, пра рэпрэсіі, іх вызваленне і эміграцыю. У гісторыі згадваюцца і “дыджэі пераменаў”, які ўключылі песню Віктара Цоя на перадвыбарным мітынгу ў 2020-м.

На сайце кнігі аўтар падабраў і саўндтрэк да свайго выдання. У плееры можна знайсці згаданую “Перамен!”, “Па трамвайных рэйках” Янкі Дзягілевай, але прыстойную частку там складаюць беларускія хіты: “Правілы” Nizkiz, Belarus Freedom “Ляпіса Трубяцкога”, “Баю-Бай” “Дай дарогу!”, “Тры чарапахі” Лявона Вольскага, “Муры” ў выкананні “Вольнага хору” і іншыя песні пратэсту.

Набыць кнігу “Пульс. Як адна поп-песня дае надзею Усходняй Еўропе” можна анлайн

Чытайце таксама