У беларускага пост-панк-гурта Prypiać выйшаў кліп на сінгл "Матылі".

"Разгубленасць чалавека, пах апаленых крылаў матылёў і бясконца вясёлая безнадзейнасць", – так кажуць пра твор аўтары.

Рэжысёрка і аператарка – Даша Каледа, актрыса – Даша Калечыц.

 

Новы беларускі пост-панк-гурт Prypiać толькі ў ліпені прадставіў свой дэбютны сінгл “Медыкамент”. Фронтмэн і аўтар песень – Казімір Савіцкі, на бас-гітары – Цімафей Савіцкі, вядомы па “Пятлі Прыхільнасці”, на гітары – Дзяніс Тарасенка з гурта “Разбітае сэрца пацана”, і на клавішах – Саша Анджэла з “Мадэлі паводзінаў”.

Чытайце таксама