- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 22
Незалежнае аб’яднанне беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў была створана ў траўні. У галоўных мэтах “Беларускага інстытута публічнай гісторыі” — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.