- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 34
“Некалькі апавяданняў ужо напісаныя, адно з іх вы ўжо маглі бачыць — гэта апавяданне „Рука“. Працоўная назва кнігі — „Гвалт“, бо ўсе гэтыя апавяданні будуць аб’яднаныя тэмай гвалту ў розных сэнсах гэтага слова. Недзе палова кнігі ўжо напісаная, плануецца, што апавяданняў будзе дзесяць. Гэта дакладна не стыль „Свінняў„, але і проста рэалізмам я б гэта не назваў. Гаворка пра гісторыі, у якіх пераплецены рэалізм, недзе нават гіперрэалізм, з нейкімі фантастычнымі сюжэтамі. Гэта будзе нешта вельмі асабістае, але пры гэтым сюжэты, блізкія і зразумелыя кожнаму беларусу“, — кажа Аляксандр.
Па яго словах, меркаваны час выхаду зборніка — восень.
На выданне кнігі пісьменнік збірае праз краўдфандынг 6700 еўра: сюды ўключаная праца ілюстратара, карэктара, рэдактара, а таксама вёрстка, дызайн вокладкі і друк 1000 асобнікаў.
„Вырашыў, што мой галоўны актыў — гэта ўсё-ткі чытачы, і звярнуўся да іх. Насамрэч ад аўдыторыі залежыць, ці ведаюць і любяць цябе, ці сапраўды ты пішаш нешта вартае. Мне хацелася звярнуцца менавіта да людзей, якія мяне чытаюць ці хацелі б чытаць, і прапанаваць ім падтрымаць гэтую кнігу“, — тлумачыць Аляксандр такі падыход.
Свой ганарар ён не закладаў, бо ўсё роўна будзе атрымліваць камерцыйны прыбытак з продажу кнігі. Частка з 1000 асобнікаў пойдзе да спонсараў, а іншая частка будзе прадавацца.