- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 31
27 ліпеня ў Кракаве пройдзе вялікі беларускі пікнік LTCÑ, але арганізатарам пакуль не хапае каля 16 тысяч злотых, каб закрыць усе выдаткі.
Нагадаем, беларускі пікнік, які пройдзе ўжо ў пяты раз, сёлета вырас да 12 пляцовак, сярод якіх тры — музычныя. На галоўнай сцэне пікніка выступяць LEIBONIK, РСП, Groove Dealer, MANDZIK.
“Прагнозны кошт LTCŃ у гэтым годзе — 85 тысяч злотых. Нам пакуль не хапае каля 16 тысяч, каб закрыць усе выдаткі. Апошнія тыдні мы шукалі шляхі, як паменшыць выдаткі, не змяняючы праграмы і не ахвяруючы вашым камфортам. Але гэтага было недастаткова”, — кажуць арганізатары_кі.
Дапамагчы Пікніку можна праз краўдфандынг па гэтай спасылцы
За данат на любую суму вы атрымаеце гайд па Кракаве. За ахвярванне ў 100, 150 і 250 злотых арганізатары_кі LTCŃ падрыхтавалі для вас падарункі: стыкер-пак, цішотку ды ўваход на афтэрпаці.