- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 32
Альбом быў запісаны ў 2011 годзе ў Музеі-майстэрні Заіра Азгура ў Мінску.
“13 гадоў мінула як мы запісалі з гуртом Fratrez адзіны і апошні альбом. Як па мне — адна з лепшых і глыбокіх прац, пражытая калісьці намі”, — напісаў Доўгушаў.
Праект Fratrez быў створаны ў красавіку 2008 года ў Мінску Сяргеем Доўгушавым (вакал, тэксты), Настай Паповай (скрыпка), Андрэем Еўдакімавым (гітара) і Вольгай Паляковай (флейта). З 2011 года да яго складу далучыліся Ілона Лесь (віяланчэль) і Аляксандр Ясінскі (баян).