Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове

У кароткі спіс за 2022 год патрапілі зборнікі Альгерда Бахарэвіча, Насты Кудасавай і Вальжыны Морт, а за 2023-ці — Валянціны Аксак, Марыі Бадзей і Ганны Шакель.

Пераможцай прэміі за 2022 год стала Наста Кудасава з кнігай “Побач” (выдавецкая ініцыятыва “Skarynyčy”).

Наста Кудасава. Фота: reform.news

“Цяпер, калі пісаць становіцца ўсё цяжэй, калі губляеш словы і страчваеш голас, такія моманты ўздымаюць крылы”, — падзякавала арганізатарам прэміі Наста.

Пераможцай прэміі за 2023 год стала Ганна Шакель з кнігай “Цела мігдалу” (выдавецкая ініцыятыва “Вільма“).

Ганна Шакель. Фота: reform.news

Таксама была абвешчана ўзнагарода за 2021 год, якая раней не афішавалася з прычын бяспекі аўтаркі, якая тады жыла ў Беларусі. Ёй стала Дар’я Бялькевіч з дэбютнай кнігай “Слёзы на вецер”.

Таццяна Нядбай і Дар’я Бялькевіч. Фота: reform.news

Арганізатары прэміі, заснаванай у гонар паэткі Наталлі Арсенневай — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце таксама