CreateCulture Group і культурніцкая прастора ў Вільні апынуліся пад пагрозай закрцця

“Мы доўга знаходзіліся ў рэжыме „робім праекты і не бачым нічога„, не хацелі верыць у тое, што настане такая сітуацыя, дзе мы будзем казаць пра прыпыненне дзейнасці нашай культурнай пляцоўкі і арганізацыі. Але ёсць як ёсць. Мы зараз у сітуацыі, што 11 лістапада, на нашае двухгоддзе, мы паклічам усіх на развітальную вечарыну“, — напісала Надзея.

Каб падтрымаць CreateCulture Group, вы можаце:

пакінуць данат праз Buy Me a Coffee,
• падзяліцца ідэямі, куды звярнуцца за хуткай падтрымкай,
• правесці мерапрыемства ў прасторы CreateCulture Space з аплатай арэнды
• замовіць у каманды CreateCulture Group карпаратыў, мітап ці іншы івэнт,
• скарыстацца паслугамі відэапрадакшна,
• зрабіць інтэрв’ю з камандай, каб яны распавялі пра сваю дзейнасць.

CreateCulture Group заснавана ў 2022 годзе Надзеяй Ількевіч і Таццянай Штэйнбук з мэтай аб’яднаць разнастайны вопыт кожнай і прынесці новы падыход да развіцці культурнага, крэатыўнага і грамадскага сектараў Беларусі.

Асноўныя праекты ініцыятывы — гэта студыя, крэатыўная прастора ў Вільні і лабараторыя, прысвечаная развіццю сувязяў паміж прафесіяналамі ў IT, культурным сектары і бізнесе.

Чытайце таксама