- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 12
Зборнік “Праспект Нежалезнасці” выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч”. Ён уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” у 2015 годзе. Пра гэта паведамляе bellit.info.
Лірычны герой шпацыруе па бесклапотным Мінску, дзе няма і ценю настальгіі — спрэс каханне, творчыя пошукі і спрадвечныя праблемы “асобы тонкай душэўнай арганізацыі”.
Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне зрабіла Лізавета Лянкевіч.
“Праспект Нежалезнасці” Найдзёнава хутка з’явіцца на сайце: https://knihauka.com/